Супрацоніцтва і партнёрства, сродкі навучання і абмен карысным досведам гэта істотныя ўмовы развіцця моладзевых арганізацый, грамадзянскай супольнасці і ўсіх, хто працуе з моладдзю.
Мэты:
- Дапамога ў развіцці праектаў Моладзевых Абменаў і EVS;
- Уклад у дасягненне мэтаў Праграмы "Моладзь у Дзеянні";
- Падтрымка ў пошуку партнёраў;
- Прасоўванне і ўзмацненне Еўрапейскай моладзевай палітыкі;
- Папулярызацыя абмену досведам, супрацоўніцтва і навучання ў працы з моладдзю ў Еўропе.
8 дзеянняў, якія даступныя для Міжнароднага Супрацоўніцтва з Партнёрскімі Краінамі:
- Стажыроўка - гэта актыўны ўдзел у працы партнёрскай арганізацыі з іншай краіны. Яна мае на мэце набыццё ведаў і навыкаў, абмен карысным досведам.
- Падрыхтоўчая паездка - кароткая сустрэча з патэнцыйнымі партнёрамі, з мэтай падрыхтоўкі для будучай дзейнасці ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
- Ацэначная сустрэча - запланаваная з партнёрамі сустрэча, з мэтай ацаніць мінулыя мерапрыемствы, семінары, трэнінгавыя курсы.
- Навучальны візіт - сустрэча моладзевых працаўнікоў, якая дае магчымасць пазнаць умовы працы з моладдзю ў іншых краінах.
- Мерапрыемствы для развіцця партнёрства - гэтая дзейнасць дае арганізацыям магчымасць знайсці партнёраў для міжнароднага супрацоўніцтва і/ці распрацоўкі праектаў.
- Семінар - абмен досведам і карыснымі практыкамі ў кантэксце Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
- Трэнінгавы курс - адукацыйная навучальная праграма па адмысловым тэмам, з мэтай павышэння кампетэнцый, ведаў, уменняў і здольнасцяў удзельнікаў.
- Сеткавае супрацоўніцтва - дзейнасць, скіраваная на стварэнне новых сувязяў або ўзмаценне і пашырэнне ўжо існуючых у межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
Фармальныя крытэрыі:
Удзельнікі:
- Моладзевыя работнікі;
- Трэнеры;
- Адукатары;
- Мэнэджэры праектаў;
- Моладзевыя лідэры;
- Групы моладзі;
- Іншыя, зацікаўленыя працай з моладдзю;
- Без узроставых абмежаванняў.
Партнёры:
- Стажыроўкі і Падрыхтоўчыя паездкі ўключаюць мінімум аднаго партнёра з Суседняй Партнёрскай Краіны і аднаго з краіны ЕС;
- Ацэначныя сустрэчы, Навучальныя візіты, Развіццё партнёрства, Семінары і Трэнінгавыя курсы уключаюць не менш за чатырох партнёраў (мінімум адзін з краіны ЕС і два з Партнёрскіх Краін);
- Сеткавае супрацоўніцтва аб'ядноўвае не менш за шэсць партнёраў (мінімум адзін з краіны ЕС і тры з Партнёрскіх Краін);
- Праекты павінны імкнуцца да раўнавагі паміж колькасцю Праграмных і Партнёрскі краін.
Месца:
- Мерапрыемтсва можа адбывацца або ў Праграмнай краіне, або ў Суседняй Партнёрскай Краіне, прыцягнутай да праекту, акрамя Міжземнаморскіх краін.
Фінансаванне:
- Праекты "Моладзь у Дзеянні" фінансуюцца сумесна, то бок, акрамя грантаў Праграмы, патрэбная не менш чым адна дадатковая крыніца фінансавання, каб пакрыць поўны кошт праекта;
- Кошты падарожжа кампенсуюцца ў памеры 70%;
- Грант Супольнасці заснаваны на камбінацыі сталых ставак і актуальных коштаў.