SALTO-YOUTH Title

Акцыя 2 - Еўрапейская Валанцёрская Служба (EVS)

EVS падтрымлівае ўдзел моладзі ў розных формах валанцёрскай актыўнасці, як унутры, гэтак і па-за межамі Еўрапейскага Саюза. Гэта ўводзіць маладых валанцёраў у некамерцыйную, неаплочваемую дзейнасць на агульную карысць у іншых краінах.

Мэты:

  • Персанальнае, адукацыйнае і прафесійнае развіццё моладзі праз нефармальнае навучанне;
  • Папулярызацыя партнёрскіх сувязяў паміж краінамі;
  • Пашырэнне талеранцыі і актыўнай грамадзянскасці сярод моладзі.

Тыпы дзейнасці EVS:

  • Індывідуальныя дзеянні EVS уключаюць толькі аднаго валанцёра, адну Высылаючую Арганізацыю і адну Прымаючую Арганізацыю.
  • Групавыя дзеянні EVS дазваляюць валанцёрам разам дзейнічаць на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні і атрымліваць карысць ад асабістага і групавога досведу навучання. Да 100 валанцёраў можа знаходзіцца ў адной Прымаючай арганізацыі, або - падзеленымі на меншыя групы - у розных арганізацыях.

Фармальныя крытэрыі:

Удзельнікі:

  • EVS адкрытая для ўсіх маладзёнаў ва ўзросце паміж 18 і 30 (мерапрыемствы з удзелам моладзі з абмежаванымі магчымасцямі адкрытыя для 16-17-гадовых);
  • Колькасць валанцёраў у праекце, якія прыязджаюць з Партнёрскіх Краін не можа перавышаць колькасці валанцёраў з Праграмных Краін (выключэнне: праекты з толькі адным валанцёрам з Партнёрскай Краіны).

Працягласць:

  • Валанцёрская дзейнасць можа працягвацца ад 2 да 12 месяцаў (выключаючы падрыхтоўку і ацэнку);
  • Праект не павінен доўжыцца больш за 24 месяцы, разам з падрыхтоўкай, ацэнкай і дзеяннямі, скіраванымі на працяг праекта.
  • Кароткатэрміновае валанцёрства (ад 2 тыдняў да 2 месяцаў) магчымае толькі для моладзі з меншымі магчымасцямі.

Месца:

  • Праект адбываецца ў Праграмнай або Партнёрскай Краіне;
  • Маладзёны з Праграмных Краін могуць быць валанцёрамі як у Партнёрскіх Краінах, гэтак і ў іншых Праграмных;
  • Маладзёны з Партнёрскіх Краін могуць быць валанцёрамі ў Праграмных Краінах, але не ў іншых Партнёрскіх.

Партнёры:

  • Не менш як адна краіна-сябар ЕС павінна ўдзельнічаць;
  • Колькасць партнёрскіх арганізацый з Суседніх Партнёрскіх Краін не можа быць большай за колькасць арганізацый з Праграмных Краін у гэтым самым праекце;
  • Моладзь з краін Еўрапейскай Эканамічнай Прасторы/Еўрапейскай Асацыяцыі Вольнага Гандлю або краіны-кандыдаты не могуць удзельнічаць у двухбаковых праектах з Партнёрскімі Краінамі Усходняй Еўропы і Каўказу.

Трэнінгі:

  • Валанцёры EVS маюць права і абавязак удзельнічаць у цыкле трэнінгаў, які складаецца з трэнінгу перад адпраўкай, пасля прыезду, у сярэдзіне тэрміну і канцавой ацэнкі.

Акрэдытацыя:

  • Кожная арганізацыя ў Праграмнай Краіне або краіне Паўднёва-Усходняй Еўропы, якая жадае скіраваць ці прыняць валанцёра або каардынаваць праект, павінна мець акрэдытацыю;
  • Арганізацыі з па-за краін Праграмы і Паўднёва-Усходняй Еўропы могуць удзельнічаць як партнёры ў валанцёрскіх праектах без акрэдытацыі.

Як падаць заяўку?

Незалежна ад колькасці Высылаючых/Прымаючых арганізацый і валанцёраў або колькасці і працягласці мерапрыемстваў, ёсць толькі адна заяўка, адно рашэнне аб фінансаванні і адна дамова аб гранце ў межах аднаго праекта.

Каардынуючая арганізацыя падае заяўку ад імя ўсіх партнёраў.

Нацыянальнае Агенцтва, згодна з крытэрыямі EVS, падтрымлівае толькі тыя праекты, якія маюць непасрэднае дачыненне да краіны, дзе знаходзіцца Агенцтва - Каардынуючая арганізацыя знаходзіцца ў гэтай самай краіне, акрамя таго:

  • або ўсе Высылаючыя арганізацыі знаходзяцца ў гэтай краіне,
  • або ўсе Прымаючыя арганізацыі знаходзяцца ў гэтай краіне.

EVS гэта не:

  • выпадковае, несістэматызаванае, частковае валанцёрства;
  • стажыроўка на прадпрыемстве;
  • аплочваемая праца і не можа замяніць аплочваемай працы;
  • адпачынак або турыстычная паездка;
  • моўны курс;
  • выкарыстанне таннай працоўнай сілы;
  • перыяд навучання або прафесійнага трэнінга за мяжой.

Фінансаванне:

  • Праекты "Моладзь у Дзеянні" фінансуюцца сумесна, то бок, акрамя грантаў Праграмы, патрэбная не менш чым адна дадатковая крыніца фінансавання, каб пакрыць поўны кошт праекта;
  • Валанцёру забяспечваецца харчаванне і пражыванне, пакрываецца кошт страхавання;
  • Кошты падарожжа кампенсуюцца на 100%.
  • Грант Супольнасці заснаваны на камбінацыі сталых ставак і актуальных коштаў.

Хартыя EVS:

  • Асноўныя прынцыпы, вызначэнне роляў прамоўтэраў і галоўныя стандарты якасці вызначаныя ў Хартыі EVS.

Чытайце адказы на "Часта Задаваныя Пытанні" тут!

 

Downloads

The following downloads are available:

back to top