Трэнінгі і Сеткавае супрацоўніцтва ў Акцыі 3.1

Трэнінгі і Супрацоўніцтва працаўнікоў моладзевай сферы і моладзевых арганізацый.

Супрацоніцтва і партнёрства, сродкі навучання і абмен карысным досведам гэта істотныя ўмовы развіцця моладзевых арганізацый, грамадзянскай супольнасці і ўсіх, хто працуе з моладдзю.

Мэты:

  • Дапамога ў развіцці праектаў Моладзевых Абменаў і EVS;
  • Уклад у дасягненне мэтаў Праграмы "Моладзь у Дзеянні";
  • Падтрымка ў пошуку партнёраў;
  • Прасоўванне і ўзмацненне Еўрапейскай моладзевай палітыкі;
  • Папулярызацыя абмену досведам, супрацоўніцтва і навучання ў працы з моладдзю ў Еўропе.

8 дзеянняў, якія даступныя для Міжнароднага Супрацоўніцтва з Партнёрскімі Краінамі:

  1. Стажыроўка - гэта актыўны ўдзел у працы партнёрскай арганізацыі з іншай краіны. Яна мае на мэце набыццё ведаў і навыкаў, абмен карысным досведам.
  2. Падрыхтоўчая паездка - кароткая сустрэча з патэнцыйнымі партнёрамі, з мэтай падрыхтоўкі для будучай дзейнасці ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
  3. Ацэначная сустрэча - запланаваная з партнёрамі сустрэча, з мэтай ацаніць мінулыя мерапрыемствы, семінары, трэнінгавыя курсы.
  4. Навучальны візіт - сустрэча моладзевых працаўнікоў, якая дае магчымасць пазнаць умовы працы з моладдзю ў іншых краінах.
  5. Мерапрыемствы для развіцця партнёрства - гэтая дзейнасць дае арганізацыям магчымасць знайсці партнёраў для міжнароднага супрацоўніцтва і/ці распрацоўкі праектаў.
  6. Семінар - абмен досведам і карыснымі практыкамі ў кантэксце Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
  7. Трэнінгавы курс - адукацыйная навучальная праграма па адмысловым тэмам, з мэтай павышэння кампетэнцый, ведаў, уменняў і здольнасцяў удзельнікаў.
  8. Сеткавае супрацоўніцтва - дзейнасць, скіраваная на стварэнне новых сувязяў або ўзмаценне і пашырэнне ўжо існуючых у межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".

Фармальныя крытэрыі:

Удзельнікі:

  • Моладзевыя работнікі;
  • Трэнеры;
  • Адукатары;
  • Мэнэджэры праектаў;
  • Моладзевыя лідэры;
  • Групы моладзі;
  • Іншыя, зацікаўленыя працай з моладдзю;
  • Без узроставых абмежаванняў.

Партнёры:

  • Стажыроўкі і Падрыхтоўчыя паездкі ўключаюць мінімум аднаго партнёра з Суседняй Партнёрскай Краіны і аднаго з краіны ЕС;
  • Ацэначныя сустрэчы, Навучальныя візіты, Развіццё партнёрства, Семінары і Трэнінгавыя курсы уключаюць не менш за чатырох партнёраў (мінімум адзін з краіны ЕС і два з Партнёрскіх Краін);
  • Сеткавае супрацоўніцтва аб'ядноўвае не менш за шэсць партнёраў (мінімум адзін з краіны ЕС і тры з Партнёрскіх Краін);
  • Праекты павінны імкнуцца да раўнавагі паміж колькасцю Праграмных і Партнёрскі краін.

Месца:

  • Мерапрыемтсва можа адбывацца або ў Праграмнай краіне, або ў Суседняй Партнёрскай Краіне, прыцягнутай да праекту, акрамя Міжземнаморскіх краін.

Фінансаванне:

  • Праекты "Моладзь у Дзеянні" фінансуюцца сумесна, то бок, акрамя грантаў Праграмы, патрэбная не менш чым адна дадатковая крыніца фінансавання, каб пакрыць поўны кошт праекта;
  • Кошты падарожжа кампенсуюцца ў памеры 70%;
  • Грант Супольнасці заснаваны на камбінацыі сталых ставак і актуальных коштаў.

 

Downloads

The following downloads are available:

back to top