Моладзевыя Абмены спрашчаюць сустрэчы маладзёнаў з розных краін і асяроддзяў, даюць ім унікальную магчымасць пазнаць сябе, дыскутаваць і супастаўляць розныя меркаванні, будаваць атмасферу разумення і павагі для іншых культур і нацыянальных асаблівасцяў, карыстаючыся метадамі нефармальнай адукацыі.
Якія мэты Моладзевых Абменаў?
- Распаўсюджванне фундаментальных еўрапейскіх вартасцяў сярод моладзі, у прыватнасці павагі да чалавечай годнасці, роўнасці, правоў чалавека, талеранцыі і недыскрымінацыі, улічваючы маладзёнаў з абмежаваннямі;
- Развіццё мабільнасці сярод моладзі ў Еўропе;
- Развіццё міжкультурнага навучання ў моладзевым асяроддзі;
- Заахвочванне да ініцыятыўнасці, прадпрымальнасці і крэатыўнасці;
- Прадстаўленне магчымасцяў нефармальнага і неафіцыйнага навучання ў еўрапейскім кантэксце і стварэнне інавацыйных магчымасцяў у сувязі з актыўнай грамадзянскасцю, асабліва для моладзі з меншымі магчымасцямі.
Фармальныя крытэрыі:
Удзельнікі:
- 16-60 удзельнікаў, ва ўзросце паміж 13 і 25 (не ўлічваючы лідэраў групы);
- Невялікая колькасць удзельнікаў можа быць старэйшай за 25 гадоў (але не старэйшай за 30).
Працягласць:
- Абмен павінен працягвацца ад 6 да 21 дзён, выключаючы падарожжа;
- Працягласць праекту, уключаючы падрытоўку, правядзенне, ацэнку і дзейнасць звязаную з працягам, можа складаць да 15 месяцаў.
Месца:
- Праект можа адбывацца або ў Праграмнай Краіне, або ў Суседняй Партнёрскай Краіне, якая ўдзельнічае ў праекце (з выключэннем Міжземнаморскіх партнёрскіх Краін).
Тыпы моладзевы абменаў:
- Двухбаковыя, трохбаковыя і шматбаковыя абмены;
- Двубаковыя абмены прызначаныя для тых партнёрскі груп, якія раней не арганізоўвалі моладзевых абменаў;
- Шматбаковыя абмены гэта тыя, дзе задзейнічаны не менш за 4 краіны (мінімум 2 партнёры з Суседніх Партнёрскіх Краін).
Тэма:
- Моладзевы абмен павінен мець тэматычную канцэпцыю, якую партнёры збіраюцца разам даследваць і суадносіць з іх штодзённым досведам. Выбраная тэма павінна быць раскладзена на канкрэтныя штодзённыя дзеянні ў межах мерапрыемства. Прыклады тэм: удзел моладзі ў грамадстве, змаганне з расізмам і ксенафобіяй, міжэтнічны і міжрэлігійны дыялог, пост-канфліктныя рашэнні і адбудова, гістарычная спадчына і ахова навакольнага асяроддзя.
Партнёры:
- Як мінімум адна краіна-сябра ЕС павінна ўдзельнічаць у праекце;
- Трэба імкнуцца да балансу паміж колькасцю Праграмных і Партнёрскіх Краін, што бяруць удзел у праекце;
- Партнёрскія групы павінны прадстаўляць:
- некамерцыйную арганізацыю або асацыяцыю, або
- мясцовы ці рэгіянальны публічны орган, або
- нефармальную групу моладзі.
Моладзевы абмен гэта не:
- статутная сустрэча арганізацыі;
- вакацыйнае падарожжа/турызм;
- курс замежнай мовы;
- школьны абмен;
- студэнцкая навучальная паездка;
- гастролі/турнэ;
- працоўны летнік;
- фестываль;
- спаборніцтва/турнір;
- прыбытковая дзейнасць.
Фінансаванне:
- Праекты Моладзь у Дзеянні фінансуюцца сумесна, то бок, акрамя грантаў Праграмы, патрэбная не менш чым адна дадатковая крыніца фінансавання, каб пакрыць поўны кошт праекта;
- Кошты падарожжа кампенсуюцца ў памеры 70%;
- Грант Супольнасці заснаваны на камбінацыі сталых ставак і актуальных коштаў.