Магчымасці Супрацоўніцтва з Усходняй Еўропай і Каўказам (ЕЕСА)
Супрацоўніцтва паміж Праграмнымі і Суседнімі Партнёрскімі Краінамі магчымае ў адпаведнасці са спецыфічнымі крытэрыямі.
Што такое Праграма "Моладзь у Дзеянні"?
"Моладзь у Дзеянні" гэта новая Праграма Еўрапейскага Саюза ў галіне моладзі, якая ажыццяўляецца з 1 студзеня 2007 да 31 снежня 2013 з агульным бюджэтам 885 мільёнаў еўра. Гэта працяг Праграмы МОЛАДЗЬ (2000-2006).
Праграма "Моладзь у Дзеянні" робіць істотны ўнёсак у набыццё кампетэнцый і з'яўляецца асноўным інструментам у прадстаўленні моладзі магчымасцяў нефармальнага і неафіцыйнага навучання ў еўрапейскім кантэксце.
Задачы Праграмы "Моладзь у Дзеянні":
- Папулярызаваць актыўную грамадзянскасць моладзі ўвогуле і яе еўрапейскую грамадзянскасць у прыватнасці;
- Развіваць салідарнасць і прасоўваць талеранцыю сярод моладзі, у прыватнасці дзеля большай сацыяльнай згуртаванасці у Еўрасаюзе;
- Спрыяць узаемаразуменню паміж моладдзю з розных краін;
- Садзейнічаць развіццю якасці сістэм падтрымкі моладзевай актыўнасці і магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ў галіне моладзі;
- Распаўсюджваць еўрапейскае супрацоўніцтва ў галіне моладзі.
Прыярытэты Праграмы "Моладзь у Дзеянні":
- Еўрапейская грамадзянскасць - усведамленне маладым людзям таго, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Еўропы і прадстаўленне ім магчымасці роздуму на еўрапейскія тэмы;
- Удзел моладзі - актыўны ўдзел маладзёнаў у грамадскім жыцці іх супольнасцяў і падтрымка розных формаў навучання ўдзелу;
- Культурная разнастайнасць - дапамога ў сумесных дзеяннях сярод моладзі з розных культурных, этнічных і рэлігійных супольнасцяў, якая мае на мэце развіццё міжкультурнага навучання;
- Інтэграцыя моладзі з меншымі магчымасцямі - удзел маладзёнаў з менш прывілегіяваных адукацыйных, сацыяльна-эканамічных, культурных ці геаграфічных груп, або з перашкодамі для ўдзелу ў Праграме.
Хто можа ўдзельнічаць?
Праграмныя краіны:
- 27 краін-сяброў ЕС
- Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі вольнага гандлю, члены Еўрапейскай Эканамічнай Прасторы: Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія
- Кандыдаты на ўваходжанне ў ЕС: Турцыя
Суседнія Праграмныя Краіны:
- Усходняя Еўропа і Каўказ (EECA): Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расійская Федэрацыя, Украіна.
- Паўднёва-Усходняя Еўропа (SEE)
- Міжземнаморскія Партнёрскія Краіны (Euro - Med)
Партнёрскія Краіны з Усходняй Еўропы і Каўказу могуць супрацоўнічаць з Праграмнымі Краінамі і Партнёрскімі Краінамі з трох іншых рэгіёнаў (але Праграма "Моладзь у Дзеянні" асабліва зацікаўлена ў праектах, якія прыцягваюць Партнёрскія Краіны з аднаго рэгіёна).
Якую падтрымку прапануе Рэсурсны Цэнтр SALTO?
Мэтай Рэсурсных Цэнтраў SALTO ёсць дапамога ў павышэнні якасці праектаў у межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні". Цэнтры SALTO прапануюць Нацыянальным Агенцтвам і іншым удзельнікам працы з моладдзю рэсурсы, інфармацыю і навучанне ў пэўных сферах, а таксама спрыяюць прызнанню нефармальнага навучання ў Еўропе і па-за яе межамі. Больш інфармацыі тут!
Для падрабязнай інфармацыі па Праграме "Моладзь у Дзеянні", калі ласка, наведайце інтэрнэт-старонку Еўрапейскай Камісіі ці Выканаўчага Агенцтва па справах Адукацыі, Аўдыёвізуальнага Сектара і Культуры.
Супрацоўніцтва з краінамі Ўсходняй Еўропы і Каўказу ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
МЭТЫ СУПРАЦЫ З УСХОДНЯЙ ЕЎРОПАЙ І КАЎКАЗАМ
- Пашырэнне міру ва ўсім свеце праз заахвочванне да дыялогу, талеранцыі і салідарнасці сярод моладзі;
- Пабудова доўгатэрміновага, трывалага партнёрства;
- Абмен досведам і навінкамі ў працы з моладдзю паміж недзяржаўнымі і дзяржаўнымі структурамі ў краінах ЕС, Усходняй Еўропы і Каўказу;
- Развіццё валанцёрскага сектара і грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказу;
- Непасрэдная карысць для ўдзельнікаў - лепшае разуменне ўласнай сітуацыі і культуры.
ДЛЯ СУПРАЦОЎНІЦТВА З УСХОДНЯЙ ЕЎРОПАЙ І КАЎКАЗАМ ДАСТУПНЫЯ 2 АКЦЫІ:
- Акцыя 2 - Еўрапейская Валанцёрская Служба
- Акцыя 3.1 - Супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі Еўрапейскага Саюза
Еўрапейская Валанцёрская Служба падтрымлівае ўдзел моладзі ў некамерцыйных, неаплочваемых дзеяннях.
Супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі ЕС падтрымлівае дзейнасць у моладзевай сферы (у асноўным Моладзевыя Абмены і Трэнінгі і Сеткавае Супрацоўніцтва).
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
Заяўку на фінансаванне праектаў дасылае ў сваё Нацыянальнае Агенцтва Праграмы "Моладзь у Дзеянні", ад імя ўсіх партнёраў, адна з арганізацый з Праграмнай Краіны.
Не прапусціце тэрмінаў падачы заявак!
Праект павінен быць пададзены не пазней за адну з наступных дат:
- 1 лютага
- 1 красавіка
- 1 чэрвеня
- 1 верасня
- 1 лістапада
УВАГА! Праект павінен пачацца не раней чым 3 месяцы пасля тэрміну падачы заяўкі.