У рамках супрацоўніцтва з арганізацыямі Усходняй Еўропы і Каўказу, у галіне працы з моладдзю выдзелены наступныя напрамкі:
Мэты праграмы
Павышаць узровень асноўных кампетэнцый і навыкаў маладых людзей, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі і работнікаў з моладдзю, і таксама садзейнічаць удзелу ў дэмакратычным жыцці Еўропы і на рынку працы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, міжкультурнаму дыялогу, сацыяльнай інтэграцыі і салідарнасці;
Спрыяць паляпшэнню якасці працы з моладдзю, у прыватнасці шляхам умацавання супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі і / або іншымі зацікаўленымі бакамі;
Ажыццяўляць палітычныя рэформы на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях і падтрымліваць развіццё моладзевай палітыкі, якая абапіраецца на існуючыя рэаліі, і таксама прызнаваць нефармальнае навучанне;
Пашыраць міжнародны аспект моладзевай дзейнасці.
Больш падрабязная інфармацыя па кожнаму напрамку дзейнасці, у тым ліку практычная інфармацыя для зацікаўленых арганізацый, прыведзена ў кіраўніцтве па праграме Erasmus+.
Інфармацыя аб асноўных напрамках праграмы “Erasmus +” у галіне працы з моладдзю, даступных для краін Усходняга партнёрства і Расійскай Федэрацыі.