SALTO Культурная Разнастайнасць, знаходзіцца ў Вялікабрытаніі і прапануе трэнінгі, рэсурсы і падтрымку на тэмы ідэнтычнасці, веры, этнічнасці і г.д., навучанне жыццю і працы з адрозненнямі, а таксама працуе над паляпшэннем якасці міжкультурнага навучання ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
SALTO Усходняя Еўропа і Каўказ (EECA), мае сядзібу ў Польшчы і падтрымлівае супрацоўніцтва паміж Праграмнымі і Суседнімі Краінамі Усходняй Еўропы і Каўказу ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
SALTO Euro-Med, знаходзіцца ў Францыі і займаецца падтрымкай супрацоўніцтва паміж Праграмнымі і Міжземнаморскімі Партнёрскімі Краінамі (MEDA) у межах Праграмы Моладзь у Дзеянні, а таксама пошукам і распаўсюдам карыснага досведу ў межах Праграмы.
SALTO Інтэграцыя, размешчаны ў Бельгіі, распрацоўвае інтэграцыйныя трэнінгі, публікацыі і рэсурсы для міжнароднай працы з моладдзю з абмежаванымі магчымасцямі, каб спрасціць і пашырыць іх удзел у Праграме "Моладзь у Дзеянні".
SALTO Інфармацыя, мае сядзібы ў Венгрыі і Швецыі, развівае і спрашчае камунікацыю і абмен інфармацыяй паміж Нацыянальнымі Агенцтвамі і іншымі Рэсурснымі Цэнтрамі SALTO.
SALTO Удзел, знаходзіцца ў Бельгіі і імкнецца стварыць прастору для роздуму і абмену практыкамі і ідэямі, якая дазволіць моладзі і моладзевым работнікам развіваць якасць праектаў.
SALTO Паўднёва-Усходняя Еўропа (SEE), знаходзіцца ў Славеніі і падтрымлівае супрацоўніцтва паміж Праграмнымі і Суседнімі Партнёрскімі краінамі з Паўднёва-Усходняй Еўропы ў межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні".
SALTO Навучанне і Супрацоўніцтва, знаходзіцца ў Германіі, займаецца развіццём якасці адукацыйных стратэгій і навучальных курсаў, супрацоўнічае з еўрапейскімі адукацыйнымі інстытутамі і трэнерамі ў справе навучання і яго якасці. Таксама гэты цэнтр каардынуе распрацоўку і ўвядзенне сертыфікатаў "Моладзевага пашпарту" (Youthpass).
